Список инициатив для политзаключенных

❤️‍🩹 Што рабіць у Дзень салідарнасці з палітвязнямі?
Па дадзеным Вясны, у Беларусі зараз 1525 палітычных вязняў. Сёння, у Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі, мы прапануем далучыцца да акцыі і падтрымаць вязняў і іхныя сем'і. Расказваем, што можна зрабіць!
🌐 Калі вы за мяжой
  • ️⃣ Заданаціць ініцыятывам, якія ў розных формах дапамагаюць палітзняволеным: фінансава падтрымліваюць сем'і і вязняў, набываюць неабходныя рэчы для палітзняволеных, аказваюць юрыдычную падтрымку і іншае.
Спіс ініцыятыў: — Фонд Краіна для жыцця. (https://ru.stranafund.org/) — Фонд Bysol — (https://www.bysol.org/be/) Politzek.me — (https://politzek.me/) Dissidentby — (https://dissidentby.com/) Скорая взаимопомощь — (https://hutka.help/people) Палітвязынкі — (https://www.instagram.com/politvyazynka/) Littouwin Lions Club — (https://www.littouwin.com/) Врачи за правду и справедливость — (https://doctorsby.com/about-ru/) IneedHelpBY — (https://ineedhelpby.org/en) Хрысціянская візія (https://belarus2020.churchby.info/fond-salidarnasci/)
Падрабязней пра кожную — у картках.
🚫Важна! Данаціць неабходна праз замежныя рахункі, інакш гэта небяспечна ўнутры Беларусі.
🔥 Калі вы ў Беларусі
  • ️⃣Зрабіць грашовы перавод на рахунак палітзняволенага. Гэтыя грошы можна выкарыстоўваць для атаваркі: набываць неабходныя рэчы ў турэмнай краме.
Пераводы можна рабіць ва ўсе турмы і СІЗА, акрамя СІЗА КДБ, праз пошту ці інэрнэт-банкінг, інструкцыя — па спасылцы. (https://politzek.me/help/money)
💔Дзякуй за вашу салідарнасць, трымаемся разам 🤍
Built with Potion.so